Готическая культура Франции

Страница 1

ПЛАН РЭФЕРАТА:

I. Мастацтва першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі.

II. Мастацтва Беларусі ў IV - XIII стст.

Дойлідства.

III. Мастацтва Беларусі ў XIII - XVI стст.

Абарончае дойлідства.

I. З’ÿ¢ëåííå мастацтва ў жыцці чалавека адносіцца да далёкага перыяду гісторыі, калі ён пачаў ствараць прадметы хатняга ўжытку і прылады працы. У працэсе практычнай дзейнасці ў нашага продка пачало абуджацца пачуццё прыгажосці. Яго прыцягвала гармонія навакольнага прыроднага асяроддзя, чалавечага цела. У час палявання ён любаваўся грацыёзным спрытам звера. Усё гэта не магло не адбіцца на прадметах быту, якія вырабляў першабытны чалавек.

Сведчанне ранняй рамеснай дзейнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі - старажытныя археалагічныя помнікі. Даследаванне прылад працы, выяўленых пры раскопках, паказвае: гэта не толькі прадметы хатняга ўжытку, але і ў пэўнай ступені творы прыкладнога мастацтва. Першыя прыкметы ўзнікнення выяўленчага мастацтва ў Беларусі адносяцца да эпохі позняга палеаліту­ ­- прыкладна 22 - 25 стст. назад. Пры даслядаванні стаянкі першабытнага чалавека ў вёсцы Елісеевічы Бранскай вобласці знойдзена шмат караляў з ракавінак і некалькі пласцінак з біўня маманта, упрыгожаных геаметрычным арнаментам, невялікая пятнаццацісантыметровая, выразаная таксама з біўня маманта, статуэтка жанчыны. Формы яе цела перададзены выразна і пластычна, што сведчыць аб зарадженні ў першабытнага чалавека рэалістычнага ўспрымання навакольнага свету.

У эпоху позняга палеаліту людзі пачалі актыўна ўпрыгожваць сваё цела і адзення. Магчыма, у гэтым праявілася натуральная прагада прыгожага. На стаянках верхняга Прыдняпроўя сустракаюцца падвескі з ракавін, з прасвідраваных зубоў лісіцы, воўка, пацерачкі з вапняковых трубачак марскіх чарвячкоў. Упрыгаженні дапаўняліся касцянымі трубачкамі, арнаментаванымі падоўжанымі нарэзкамі. У эпоху неаліту (V-IV тысячагоддзі да н. э.) асноўнымі дасягненнямі першабытнага чалавека былі: выраб больш дасканалых - са шліфаванага каменя - прылад працы і зброі, посуду з гліны, пражы з валакністых раслін.

З разлажэннем у першым тысячагоддзі да нашай эры першабытнабшчыннага ладу ва ўсходніх славян пачынае мяняцца і характар іх гаспадарчай дзейнасці. У сувязі з развіццём земляробства вялікае значэнне набывае вытворчасць рамесных вырабоў. Здабыча і коўка жалеза адкрылі вялікія магчымасці для развіцця кавальскага і ювелірнага рамёстваў. Удасканаленне майстэрства рамеснікаў мела вялікае значэнне для развіцця дэкаратыўнага - прыкладнога мастацтва. Тагачасныя рамяство і мастацтва былі цесна звязаны. Нярэдка ў адной асобе выступаў і рамеснік, і мастак.

Да часоў першабытнаабшчыннага ладу адносіцца зараджэнне манументальнай скульпуры. Тэматыка яе вызначалася язычніцкай міфалогіяй.

У дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, было даволі шмат язычніцкіх бажаствоў, якім яны пакланяліся і прыносілі ахвяры, чые скульптуры стваралі. На жаль, большасць з іх, асабліва драўляных, не захаваліся да нашага часу.

З прыняццем старажытнай Руссю хрысціянства ўсе язычніцкія ідалы былі знішчаны. Да нас дайшло літаральна некалькі каменных выяў. Прыгадаем тыя, што ўяўляюць найбольшую цікавасць. Чатырохтварны ідал, знойдзены ў 1848 г. у раце Збруч, мае выгляд чатырохграннага слупа, завершанага галавой з чатырма тварамі. Так званы “шклоўскі ідал” знойдзены ў 1963 г. на беразе ракі Серабранка - прытока Дняпра. Гэта манументальная скульптура з пясчаніка мае вышыню 120 см і вагу 250 кг. Форма яе - цыліндрычная. Твар старажытнага бажества ўзбуйнены ў параўнанні з фігурай. Вельмі абагульненыя формы надаюць скульптуры манументальнасць. Такая прымітыўная апрацоўка, напрыклад, уласцівая галаве антрапаморфнага ідала з каменя - ракушачніка вышынёй 46 см, знойдзенага пры раскопках на ўскраіне Слоніма.

Язычніцкія культавыя выявы людзей і жывёл знойдзены і ў іншых месцах Беларусі. Так, у развалінах старажытнага будынка ў Віцебску адшукана залатая статуя язычніцкага бога. Другі від старажытных манументальных скульптур - каменныя бабы. Найбольш цікавымі сярод іх з’яўляліся фігуры жанчын, знойдзеныя у Слонімскім раёне. Там жа былі выяўлены каменныя скульптуры гусака, гадзюкі і іншых жывёлін.

Найбольш старажытным адлюстраваннем першага тысячагоддзя да нашай эры з’яўляецца фігурка з абпаленай гліны вышынёй 3,5 см, якая ўяўляе старога з барадой, зачасанымі валасамі (знойдзена паблізу вёскі Багушевічы Бярэзінскага раёна). Першабытнае мастацтва мае вялікае пазнавальнае значэнне для вывучэння гісторыі культуры Беларусі.

II. Разглядаючы мастацтва Беларусі гэтага перыяду, неабходна падкрэсліць яго непарыўную сувязь з культурай усёй Старажытнай Русі, адзначыць характэрныя асаблівасці, уласцівыя менавіта беларускаму мастацтву, своеасаблівасць нацыянальных помнікаў дойлідства.

Агульнасць культурных сувязей праўляецца ў адзінстве будаўнічай тэхнікі і архітэктуры. Але пры едзінстве, што вынікае з традыцый дойлідства Старажытнай Русі, архітэктура беларускіх зямель развівалася ў некалькіх самастойных напрамках. Сведчанне гэтага - помнікі мясцовага манументальнага дойлідства, якія захаваліся да нашага часу.

Перейти на страницу номер:
 1  2  3 
Скачать реферат Скачать реферат


Реклама

Разделы сайта

Последние рефераты